Nice-books.ru
» » » » Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке)

Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке)

Тут можно читать бесплатно Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно, год 2004. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте Nice-Books.Ru (NiceBooks) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Апавяданне без канца (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
7 февраль 2019
Количество просмотров:
261
Читать онлайн
Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке)
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке) краткое содержание

Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Иван Чигринов, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки Nice-Books.Ru

Апавяданне без канца (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Апавяданне без канца (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Чигринов
Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

Чигринов Иван

Апавяданне без канца (на белорусском языке)

Iван Чыгрынаў

Апавяданне без канца

На золку, калi яшчэ спявалi пеўнi, я пакiнуў Брады, каб да сонца выйсцi праз дальнi расцяроб да Пычава берага.

Дарога iшла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль нiхто не ездзiў, таму каляiны пазарасталi высокай травой. Трава даставала да каленяў.

Можа ўжо гадзiну мае грудзi дыхалi халадком яснага рання.

У густым ельнiку, што стаяў паабапал дарогi, спрасонку валтузiлiся сытыя дразды. Па-над возерам, у млявай шэранi, чубiлiся галубы.

- Галубка, кума, ты будзеш мая...

Лес неўзаметку праганяў дрымоту.

Я моўчкi збiваў парусiнавымi туфлямi халодную расу i ўсё спяшаўся.

Хутка павiнен быў пачацца луг.

Але на Пычаў бераг трапiў не я першы. Чалавек, якi паспеў туды раней, сядзеў нерухома каля самай вады, звесiўшы ногi, i зацята глядзеў перад сабой, быццам сiлiўся разгледзець нешта на дне ракi. Побач ляжалi рыбацкiя прылады бляшанка з чарвямi i арэшкавае вудзiльна. Леседзь хоць i была раскручана, але ён пакуль нi разу не закiнуў вуды, бо бляшанка з чарвямi стаяла зачыненая. Рака дымiлася цёплым туманам.

Учора гэтага чалавека бачыў я разам са старшынёй райвыканкома i дырэктарам саўгаса ў садзе. Шырока стаўляючы ногi, ён пахаджваў памiж дрэў, падпёртых калкамi, каб не ламалася ад яблыкаў сучча, i голасна смяяўся. Ва ўсёй яго постацi адчувалiся здароўе i тая абыякавая ўпэўненасць, з якой прывыклi ступаць па зямлi толькi нямногiя людзi. Нават старшыня райвыканкома, якi гаварыў яму пра нейкiя справы, iдучы побач, здавалася, губляўся пад яго насмешлiвым, трохi спагадлiвым позiркам.

Ён быў чалавекам высокага росту, з шырокiмi, крыху прыўзнятымi плячамi, з высокiм iлбом i доўгiмi, закiнутымi назад валасамi, якiя ўжо добра пасiвелi.

Якраз i я апынуўся ля будкi вартаўнiка. Стары Панаська сказаў:

- Бач, як перад гэтым Чыкiлёнкам гнуцца... i наш i той раённы.

Стары дымiў люлькай i соннымi вачмi глядзеў у той бок, дзе за коўратамi сабраўся каля легкавушак натоўп.

- Ну i пралаза гэты Чыкiлёнак, - дадаў стары.

Потым спытаў:

- А ты яшчэ не схадзiў да яго на паклон?

I, не чакаючы адказу, пахвалiў:

- Ты гэта правiльна, хлопец, робiш. Табе няма чаго знацца з iм.

Панаську быццам цягнуў хто за язык.

- Бацька яго, Iван Чыкiла, быў чалавек, - гаварыў Панаська. - Iгнаська таму i аддаў сваю Вольгу. Думаў, сын па бацьку. Яблыка ж, гавораць, падае недалёка ад яблынi. Але як часта людзi памыляюцца!.. Гэта аж вон куды закацiлася. Нават дастаць цяжка.

Панаська гудзеў сваiм нутраным - глухаватым, але яшчэ моцным голасам:

- I добра, што хоць Вольга не бачыць. Адпеклавала дзеўка сваё. Ды ён, мусiць, i не надумаўся б сюды, каб яна жыла. Не, што нi кажы, а Чыкiлёнак гэты пралаза, брат. Во бачыш, як сустракаюць яго. Дамогся свайго. А нашы вочы вылупiлi ды шапкi ледзь не ломяць. Сказана, дурнi. Бо ў галаве замест мазгоў падалiкi. Ну i што, калi начальнiк? Ды такога начальнiка, як Чыкiлёнак, калi па-людску рабiць, дык i блiзка не трэба пускаць.

То было ўчора. А сёння Чыкiлёнак выглядаў адзiнока. Што прывяло яго на Пычаў бераг? Няўжо сапраўды тыя шчупакi, якiя мне каторы дзень не давалi спакою?

Здалёку ён не чуў маiх крокаў. Не паварушыўся i тады, калi я затупаў блiзка.

Але я не шукаў з iм сустрэчы.

Зоркi тым часам тухлi на небе. Паказалася сонца. Спачатку яно высунулася адным сваiм краем i стала падобнае на чырвоны шар, у якi нехта неўзаметку дзьмуў збоку, i таму ён усё павялiчваўся, узнiмаючыся ўгору. Нарэшце гэты распалены шар адарваўся ад зямлi i закалыхаўся над ёю - вялiкi, блiзкi i разам з тым недасягальны. Сонца здавалася нейкiм няпраўдашнiм. Быццам яго намаляваў хто чырвонай фарбай ды павесiў там, дзе яно заўсёды ўзыходзiць, каб падманваць даверлiвых.

- Гэта ты, Iваноў? - спытаў Чыкiлёнак i не павярнуў галавы, напэўна, падумаў, што прыйшоў яго шафёр.

Я прамаўчаў.

Тады ён раззлаваўся:

- Ты што, не чуеш, Iваноў?

- Гэта не Iваноў, - адказаў я, каб неяк азвацца.

"Ну i пралаза гэты Чыкiлёнак", - успомнiў я словы старога Панаськi.

Штосьцi прыгожае i непрыгожае было адначасова ў яго твары. У шэрых i крыху раскосых вачах, асаблiва калi ўсмiхаўся, загаралiся хiтраватыя iскры. Але яны загаралiся толькi на адзiн кароткi мiг.

Дзiўнымi якасцямi валодаў Чыкiлёнак. Ён яшчэ не разгледзеў мяне як мае быць, толькi акiнуў паспешлiва позiркам. Ён яшчэ не сказаў нiчога такога, каб запомнiлася. I не зрабiў нiчога, адно што ўзяўся за вудзiльна. Але на Пычавым беразе захадзiла ўсё хадуном, зрабiлася раптам шумна, быццам неспадзявана хто запоўнiў, як пляшку, усю пустэчу, якая да гэтага была тут.

- А, рыбак, - гаварыў ён паблажлiва, i я ўжо бачыў яго такiм, якiм быў ён учора ў садзе; быццам толькi што не сядзэў на Пычавым беразе адзiнокi i заклапочаны чалавек, якога варта было пашкадаваць.

- Ты, мусiць, не адсюль? - I сам адказваў: - Канечне, не адсюль. А то ж я адразу цябе пазнаў бы, нягледзячы на тое, што ўжо дваццаць гадоў не быў тут. Я, брат, на пароду памятлiвы. Дык я, малады чалавек, маю сказаць табе, што на гэтым Пычавым беразе...

Гаварыў ён спакойна, важна, уладна. I ўвесь час стараўся быць дружалюбна абыякавым.

Гаворкай сваёй ён нiбы закалыхваў.

Ён меў нешта сказаць мне пра Пычаў бераг. Але ж я таксама меў што сказаць яму. Напрыклад, пра тое, як памiрала яго жонка.

...Тым летам над тутэйшымi пясчанымi пагоркамi стаяла засуха. Яравыя гарэлi на коранi, а жыта, пасмяглае, нiзкарослае, было пустое.

Дажджы iшлi стараной.

Але прывiды голаду не палохалi людзей.

- Нябось, зямля вялiкая, дзе-небудзь зародзiць, - гаварыў хто-небудзь, i ўсёй вёсцы перадавалiся яго спакой i развага.

- Хлеба прывязуць у краму...

Але пасля гарачынi, калi на зямлю прыходзiў вечар, нехта ўсё ж валачыў за вёскаю плуг, пракладваючы паўз гумны збавiцельную баразну; нехта насiў да возера чужы частакол...

Пясок на дарогах перагараў на мяккi прысак. Босаму на iм нельга было ступiць аднаго кроку - пякло. I калi з вёскi выязджала якая машына цi нават падвода, дык за многа вёрст было вiдаць кожнаму, бо адразу над усiм, што рухалася па дарозе, павiсала воблака пылу, якое паступова станавiлася падобнае на клубы жоўта-белага дыму, што ўзнiмаецца звычайна над стогам падпаленай саломы. Як у бяздоннi, прападаў гук. Крычы не крычы, а цябе ўсё роўна нiхто не пачуе.

У такi вось дзень мне якраз i выпала iсцi на Самацэвiчы. Я выбраў дарогу самую кароткую. Гэта была палявая дарога, вузкая, ледзь не сцежка.

Ужо вiдаць было, як узвышалiся пасярод старых лiп купалы царквы - самай высокай будынiны ў наваколлi. Ужо не так многа заставалася прайсцi. I я трацiў, здаецца, апошнiя свае сiлы, каб па гэткай духаце хутчэй датупаць да мястэчка.

Наперадзе iшла нейкая жанчына, i мне ўвесь час хацелася дагнаць яе. Можа гэта была адзiная жывая iстота, якую нешта змусiла ў немiласэрную гарачыню выйсцi з дому. Але неўзабаве i яна схавалася ў жыце. Мне падумалася, што яна некуды збочыла, бо не ўсе ж людзi ходзяць у адну дарогу. Затое зусiм не парадаваўся я, калi заўважыў жанчыну зноў. Яна ляжала на ўзмежку, галавою ў жыта, нiбы шукала там паратунку ад спёкi. Ляжала на спiне, i рукi яе былi шырока раскiнуты. Твар, увесь пасiнелы, ён ледзь не свяцiўся наскрозь, слаба крывiўся ад болю.

Я кiнуўся да жанчыны i асцярожна прыўзняў яе за плечы.

- Дыхаць... дыхаць няма чым, - ледзь чутна сказала яна.

Збялелыя вусны яе дрыжалi.

"Памiрае", - падумаў я i разгубiўся. Ад гэтага кроў хлынула ў галаву, сцiснула скронi. Але я перамог нечаканую слабасць, якая можа больш ад гарачынi была, чым ад разгубленасцi, узяў на рукi хворую i панёс яе па дарозе, туды, дзе вiднелiся купалы царквы.

Жанчына, здавалася, не дыхала. Твар яе пакрывалi кропелькi поту.

Я ўпарта нёс сваю нялёгкую ношу i з кожным крокам усё больш хваляваўся. Нарэшце мне пачало здавацца, што я не паспею дайсцi да пасёлка i жанчына памрэ на маiх руках. Тады я паклаў яе ў жыта i пабег шукаць дапамогi, бо сам нiчога не мог зрабiць - жанчына, наколькi я разумеў гэта, хварэла на сэрца, i яе ў дарозе, далёка ад дому, хапiў прыступ.

Я бег, i пот залiваў мне вочы. Дыхалася цяжка. У роце прагоркла.

- Каб не памерла, каб не памерла, каб не памерла, - нiбы падлiчваў я крокi, i гэта мяне падганяла...

Праз два днi я прыйшоў у бальнiцу праведаць яе. Сястра, якая ездзiла тады з доктарам на машыне хуткай дапамогi па хворую, замест адказу паказала мне ў канец калiдора. Там, насупраць акна, нехта стаяў у белым халаце. Бальнiчны калiдор быў доўгi, таму адразу цяжка было разгледзець чалавека. Але праз колькi крокаў я ўжо ведаў, што там стаяла жанчына. Толькi не тая, якую мне давялося ратаваць.

- Мама памерла, - яна ступiла насустрач i заплакала.

Ад яе слоў раптам заныла маё нутро. Заныла, засаднiла. Але я ўсё ж пайшоў за дзяўчынай па калiдоры, каб даслухаць, што яна гаварыла скрозь слёзы.

- Перад смерцю мама хацела бачыць вас. Гэта ж вы падабралi яе на дарозе ў той дзень. А вы ўсё не iшлi. I яна не дачакалася. Памерла. Дык я потым падумала, што вы яшчэ прыйдзеце. Мне сказаў доктар...

Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

Иван Чигринов читать все книги автора по порядку

Иван Чигринов - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки Nice-Books.Ru.


Апавяданне без канца (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Апавяданне без канца (на белорусском языке), автор: Иван Чигринов. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор Nice-Books.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*